-
-
- Детская агрессивность: причины, профилактика
- Полезные советы
- Мир начинается с мамы
- Методическая рассылка НЦУ за 2021 год
- Методическая рассылка НЦУ за 2022 год
- План работы клуба замещающих родителей "Мир семьи"
- План работы методического объединения приемных родителей
- Методическая рассылка НЦУ за 2023 год
- Методическая рассылка НЦУ за 2015 год
- Методическая рассылка НЦУ за 2016 год
- Методическая рассылка НЦУ за 2017 год
- Методическая рассылка НЦУ за 2018 год
- Методическая рассылка НЦУ за 2019 год
- Методическая рассылка НЦУ за 2020 год
-
Шчаслівыя вочы дзяцінства
1 чэрвеня – першы дзень лета – прысвечаны Міжнароднаму Дню абароны дзяцей і захавання міру на зямлі. Гэта магчымасць у чарговы раз нагадаць нам, дарослым, пра тое, што побач з намі заўсёды знаходзяцца дзеці, якія маюць патрэбу ў нашай любові і абароне.
У гэты святочны дзень выхаванцы Зэльвескага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра адправіліся ў краіну Дзяцінства. А ўзялі яны з сабой туды добры настрой, зарад энергіі і бясконцую фантазію!
У пачатку мерапрыемства рабяты чыталі прыгожыя вершы і спявалі задорныя песні пра дзяцінства і дружбу, танцавалі, выконвалі цікавыя заданні і адгадвалі складаныя загадкі. Затым дзеці з здавальненнем удзельнічалі ў гульнях і эстафетах, качаліся на качэлях, гулялі з мячом. З велізарным натхненнем малявалі яны на асфальтавай дарожцы, у выніку - звычайны шэры асфальт зайграў рознакаляровымі фарбамі і стаў ператварацца ў кветкавую паляну, над якой заззяла ўсімі сваімі фарбамі вясёлка, засвяціла сонца, закружыліся матылі. У канцы свята дзеці загадалі самыя патаемныя жаданні і выпусцілі ў неба паветраныя шары.
Цікавыя конкурсы, віктарыны і спаборніцтвы нікога не пакінулі абыякавым. Задаволеныя і вясёлыя твары выхаванцаў, іх шчаслівыя вочы і шчырыя ўсмешкі гаварылі пра тое, што свята атрымалася і пакінула незабыўны след у памяці дзяцей!
Телефоны: 8(01564) 7 43-49, 8(01564) 7-18-33
Email: spczelva@grodno-region.by