Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сцяжынкамі баявой славы

Дата: 12 июля 2023 в 23:49, Обновлено 12 июля 2023 в 23:58
28 просмотров

12 ліпеня, у Дзень вызвалення Зэльвенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, выхаванцы ДУА “Зэльвенскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” адправіліся ў падарожжа “Па сцяжынках баявой славы”. Дзеці на чале з выхавацелем прайшліся па вуліцах Зэльвы, якія носяць імёны герояў Вялікай Айчыннай вайны, людзей чый лёс і справы вядомы кожнаму жыхару пасёлка. У час падарожжа па вуліцах Барышава, Булака, Міхайлава, Смірнова, Салаўёва, Чарняхоўскага, Шапавалава выхаванцы ўспомнілі гістарычныя старонкі вызвалення Зэльвеншчыны і яе герояў, якія мужна абаранялі і аддалі жыцці за сваю малую радзіму.
Апошнім пунктам падарожжа стаў комплекс Баявой Славы г.п. Зэльва. Дзеці ўсклалі кветкі да Брацкай магілы савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Зэльвеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944 года, і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
Падчас мерапрыемства выхаванцы прыйшлі да высновы, што абарона Айчыны была і застаецца святым абавязкам кожнага грамадзяніна і патрыёта.
Мы ганарымся доблесцю і мужнасцю салдат, якія здабылі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.