Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Мы павінны быць разам

Дата: 17 сентября 2021 в 09:32
152 просмотра

Рэспубліка Беларусь захоўвае сваю незалежнасць і суверэнітэт дзякуючы народнаму адзінству і вялізнаму патэнцыялу людзей, аб’яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай, агульным духам павагі і роўнасці, шчыра жадаючых прынесці карысць свайму народу.

17 верасня 2021 года беларусы ўпершыню адзначаюць Дзень народнага адзінства, які з’яўляецца адным з новых сімвалаў згуртавання беларускага грамадства. Самому маладому святу быў прысвечаны ўрок мужнасці “Моц Беларусі – у адзінстве народа”, арганізаваны ў сценах Зэльвенскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

 Выхаванцы з лёгкасцю ўзгадалі гісторыю ўзнікненння свята, патлумачылі паняцці “нацыянальная самасвядомасць”,  “нацыянальнае адзінства”, “народнае адзінства”, абмеркавалі дасягненні суверэннай Беларусі, удзяляючы асаблівую ўвагу поспехам нашага пасёлка за гады незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Не злічыць было якасцей, якія дзеці назвалі галоўнымі для беларусаў: мужнасць, незалежнасць, згуртаванасць, салідарнасць, патрыятызм … усё тое, што дапамагло захаваць Беларусь і яе суверэнітэт, аб’яднаць людзей у імя развіцця сваёй краіны!

Напрыканцы мерапрыемства кожны з выхаванцаў прапанаваў унесці свой уклад ва ўмацаванне адзінства народа і паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб наша мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна ўпэўнена ішла ўласным шляхам развіцця. “Сёння ў нас ёсць галоўнае – падкрэслілі рабяты. - Ёсць гісторыя, якой мы ганарымся, багатая культурная, духоўная спадчына, традыцыі. Важна ніколі не забываць: сучаснасць і будучыня краіны ў нашых руках. Гэта сур’ёзная адказнасць. Таму, што б ні здарылася, мы павінны быць разам. Толькі разам мы можам супрацьстаяць любым выклікам і пагрозам”.

Урок мужнасці дапамог дзецям усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускага народу, згуртаванага гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.